11 мая на Ратушнай плошчы прайшло ўрачыстае ўшаноўванне Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, прысвечанае Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Нясвіжскага райвыканкама Андрэй Ратомскі, а права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па астраноміі, вучаніцы Нясвіжскай СШ №4 Варвары Сідаравай і пераможцы рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару, вучню СШ №3 г. Нясвіжа Арцёму Гаціла. Работнікі пансіянату Бярозка прынялі ўдзел ў гэтым мерапрыемстве.
